Сяргей Каваленка згубіўся

Пра гэта паведаміла БелаПАН жонка вязня, Алена Каваленка. Ёй не паведамілі, у якую калонію накіраваны муж. 19 траўня ў суботу яна прыходзіла ў СІЗА, бо мела права на спатканне, але ёй сказалі, што Сяргея там няма.
Жанчына адзначыла, што калі падыходзіла да СІЗА, адтуль выязджалі чатыры машыны, якімі звычайна адпраўляюць зняволеных на этап. Магчыма, Каваленка быў у адной з іх. У панядзелак адвакат будзе высвятляць, куды яго перавялі.

Нагадаем, што віцебскі актывіст Сяргей Каваленка асуджаны на 2 гады і 1 месяц турмы за нібыта ўхіленне ад “хатняй хіміі”. У сваю чаргу да абмежавання волі яго прыгаварылі за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай навагодняй ёлцы Віцебска ў 2010 годзе.