Сяргей Міхалок атрымаў прэмію “За “абразу прэзідэнта”

Незвычайную ўзнагароду Міхалок атрымаў ад кіраўніка Агенцтва гуманітарных тэхналогій, метадолага Уладзіміра Мацкевіча. Прамова музыкі, у якой ён крытычна ацэньвае сітуацыю ў Беларусі, атрымала вялікі рэзананс на радзіме. У выніку Міхалком зацікавілася Генпракуратура.

У сувязі з тым, што Сяргей Міхалок зараз знаходзіцца ў Маскве, яго прэмію атрымаў прэс-сакратар "Ляпісаў" Зміцер Безкаравайны. Узнагародай стала кніга 1902 года выдання "Звяржэнне бажкоў і стварэнне куміраў".