Сяргей Дубавец прачытае лекцыю пра “Майстроўню”
5 кастрычніка лекцыя пачнецца а 18.30 ў галерэі “Ў” па адрасе: Мінск, праспект Незалежнасці, 37а.
Вядомы журналіст і літаратар, аўтар кнігі “Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду” распавядзе пра людзей, якія стварылі першае нефармальнае аб’яднанне беларускай моладзі ў Мінску.
Падзеі, звязаныя з «Майстроўняй», адбываліся ў 1980-х гадах. Аднак сваю лекцыю Сяргей Дубавец назваў “Жыццё ў спыненым часе”.
Які ўплыў зрабіла “Беларуская Майстроўня” на фармаванне культурнай прасторы Беларусі? Як і чаму сталася так, што мы пачалі “жыць у спыненым часе”? Што ў актуальнай сітуацыі можа стаць падмуркам, пачаткам новага этапу культурнага развіцця краіны?
Гэтыя ды іншыя пытанні Сяргей Дубавец плануе асвятліць падчас лекцыі.
Фота: nv-online.info