Сяргей Румас зноў стаў віцэ-прэм'ерам
Летась у ліпені ён перайшоў з гэтай пасады на кіраўніцтва Банкам развіцця Рэспублікі Беларусь.
25 красавіка сваім указам Аляксандр Лукашэнка надаў Румасу паўнамоцтвы прадстаўніка Беларусі ў Савеце Еўразійскай эканамічнай камісіі, паведамляе interfax.by.
Акрамя таго, Румасу нададзеныя паўнамоцтвы намесніка прэм'ер-міністра Беларусі па пытаннях дзейнасці Беларусі ў рамках Саюзнай дзяржавы, Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Еўразійскай эканамічнай супольнасці, а таксама фармаванні Еўразійскага эканамічнага саюза.
У дадатак да таго Румас прызначаны Нацыянальным каардынатарам Беларусі па пытаннях Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Чыноўніка ўключылі ў склад Савета міністраў і прэзідыума Савета міністраў.
Фота — bymedia.net