Сяргею Калякіну — 60 гадоў

Старшыня партыі “Справядлівы свет” нарадзіўся ў 1952-м у Мінску. Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут і атрымаў спецыяльнасць радыёінжынера. У савецкай сістэме дайшоў да пасады кіраўніка Савецкага раёна Мінска. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета 13-га склікання і кіраўніком фракцыі камуністаў.

У адрозненне ад большасці камуністычных палітыкаў, ён ад 1996 года перайшоў у паслядоўную апазіцыю і ператварыў сваю партыю ў аналаг усходнееўрапейскіх посткамуністычных левых сілаў.

Сяргей Калякін з’яўляецца пляменнікам старшыні Вярхоўнага Савета БССР Мікалая Дземянцея. Паводле сваіх рэлігійных поглядаў кіраўнік “Справядлівага свету” атэіст. Жанаты, мае дваіх дзяцей.

Фота: bymedia