Сыны Мубарака пераедуць у турэмную лякарню да бацькі
Егіпецкі закон аб уз’яднанні сваякоў, якія адбываюць турэмная пакаранне, дазваляе ім зрабіць гэта.
Сыны былога прэзідэнта Егіпта Хосні Мубарака, Аля і Гамаль знаходзяцца за кратамі ў якасці абвінавачаных па карупцыйнай справе. Яны разам з бацькам абвінавачваліся і ў расстрэле дэманстрантаў, але па гэтай справе братоў апраўдалі. Цяпер іх чакае яшчэ адзін суд.
Нагадаем, што 84-гадовага Мубарака ў суботу 2 чэрвеня прыгаварылі да пажыццёвага зняволення. З-за стану свайго здароўя былы егіпецкі дыктатар будзе адбываць пакаранне ў лякарні турмы Тора, паведамляюць інфармагенцтвы.