Сёлета беларусаў стала менш на 1400 чалавек

Нацыянальны статыстычны камітэт паведамляе, што ў студзені колькасць насельніцтва павялічылася толькі ў сталіцы — на паўтары тысячы чалавек. У Мінску ў пачатку лютага налічвалася 1 мільён 902 тысячы 500 жыхароў.

У першым месяцы 2013 года ў Беларусі нарадзіліся 10 тысяч 266 дзяцей, што на 1527 дзяцей больш у параўнанні са студзенем мінулага года. Памёр у студзені 12491 чалавек — на 1126 чалавек больш, чым год таму, інфармуе БЕЛТА.

Фота — bymedia.net