Сёлета на 1000 шлюбаў прыпадае 578 разводаў
У студзені ў нашай краіне зарэгістравана 4274 шлюбы. У параўнанні з студзенем 2012 года колькасць новых сямейных саюзаў павялічылася амаль на 22%.
Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт, у Беларусі зменшылася колькасць разводаў. У студзені сёлета іх было 2472, а гэта на 24% менш, чым год таму.
Фота — bymedia.net