Сёння будуць судзіць Паліну Шарэнда-Панасюк
Разгляд яе справы павінен быў адбыцца 24 верасня, але яго перанеслі на 28-га, бо справа нібыта згубілася.
Муж брэсцкай грамадскай актывісткі Андрэй Шарэнда мяркуе, што гэта было зроблена адмыслова, каб пазбегнуць агалоскі і разгледзіць справу пазней, калі сціхнуць усе падзеі, звязаныя з парламенцкімі выбарамі.
Нагадаем, што Паліну Шарэнда-Панасюк разам з мужам і грамадскім актывістам Уладзіславам Бароўскім затрымалі 21 верасня падчас агітацыі за байкот выбараў. Хлопцаў пазней вызвалілі без складання пратаколаў, а дзяўчыну пакінулі на суткі ў ізалятары часовага утрымання. Актывістку вінавацяць ў незаконным распаўсюдзе друкаванай прадукцыі і нібыта супраціве міліцыянтам.