Сёння пачынае вяшчанне тэлеканал "Беларусь 3"
Гэта першы соцыякультурны тэлеканал, які будзе распавядаць пра культурнае жыццё Беларусі.
У эфіры тэлеканала будуць транслявацца праграмы пра тэатр, кіно, літаратуру, музыку, навуку. Тут будуць ісці мастацкія фільмы і серыялы, тэатральныя спектаклі, канцэрты класічнай і сучаснай музыкі. Аснову сеткі вяшчання ў будні складзе тэматычная падборка краявідных дакументальных фільмаў пад назвай "Мая Беларусь".
На тэлеканал "Беларусь 3" пяройдуць “Калыханка” ды некаторыя іншыя праграмы.