Сёння працягнецца суд над Алесем Пушкіным
Судовы працэс цягнецца ад 3 верасня.
Нагадаем, што 2 верасня мастакі Алесь Пушкін, Валянцін Варанішча, Генадзь Драздоў і Алесь Цыркуноў правялі перфоманс у гонар дня нараджэння Расціслава Лапіцкага — кіраўніка антыкамуністычнага падполля ў паваенныя гады.
Усіх абвінавацілі ў несанкцыяваным пікетаванні. Цыркунова аштрафавалі па адміністрацыйным артыкуле яшчэ 3 верасня — на 1 мільён рублёў.
10 верасня мастака Генадзя Драздова і актывіста Уладзіміра Шульжыцкага аштрафавалі на 3 мільёны рублёў кожнага. Валянціну Варанішчу прысудзілі штраф у 1 мільён рублёў.
А разгляд справы Алеся Пушкіна адклалі на 24 верасня, бо ён не паспеў азнаёміцца з пратаколамі. Мастака вінавацяць у супраціве міліцыянтам. Яму пагражае штраф або арышт да 15 сутак. Да суда мастак знаходзіцца на волі і сёння паедзе ў Смаргонь ужо на трэцяе пасяджэнне.
Фота — nn.by