Сёння суд разгледзіць касацыю кіроўцы Porsche
Кіроўца, які збіў хлопчыка каля школы №23 у Мінску, аспрэчыў прысуд суда Фрунзенскага раёна.
Нагадаем, што суд прызнаў кіроўцу вінаватым у парушэнні Правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека. Яму прызначылі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення на 4 гады. Таксама на 5 гадоў ён пазбаўлены права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі. Абарона лічыць прысуд занадта суровым.
Пацярпелы ж бок, даведаўшыся пра касацыю, звярнуўся ў суд з грамадзянскімі пазовамі. Маці Уладзіка Грудзьева патрабуе 250 мільёнаў, бабуля і дзядуля — па 100 мільёнаў, нагадвае onliner.by.
Фота — auto.onliner.by