Сёння сусветны Дзень абароны жывёлаў

Дата правядзення сусветнага Дня абароны жывёл была выбрана не выпадкова. 4 кастрычніка - дзень памяці Францыска Асізскага, аднаго з самых паважаных у каталіцкай царкве святых. Францыск Асізскі лічыцца ў каталікоў заступнікам жывёл, таму ўдзельнікі кангрэса выбралі менавіта 4 кастрычніка. Ідэя прыжылася па ўсім свеце. У 2008 годзе мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце, прайшлі ўжо ў 66 краінах.