Сёння таргі па долары і еўра не праводзіліся

Чарговыя таргі валютамі на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі па расійскім рублі. У выніку яго курс знізіўся з 280 да 279 беларускіх рублёў.

Курс долара па-ранейшаму складае 8680 рублёў, а курс еўра — 11110.

Нагадаем, у чацвер курс долара вырас на 20 рублёў, а курс еўра знізіўся таксама на 20.

Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.

Фота — bymedia.net