Сёння вызваляць каля 300 затрыманых

Як кажа адзін з каардынатараў дапамогі палітвязням Сяржук Семянюк, ля турмаў на Акрэсціна і на вуліцы Скарыны, а таксама ў Жодзіне, будзе зладжана дзяжурства, каб адсачыць выхад асуджаных, паведамляе Радыё Рацыя.

Частку затрыманых, якія былі асуджаныя на 12 сутак, павінны адпусціць у 23.00 31-га снежня.