"Таксіст" Самі Насэры трапіў у псіхбальніцу
Спачатку яго пасадзілі ў турму за шматлікія неадэкватныя ўчынкі, а там ён спрабаваў перарэзаць сабе горла.
Самі Насэры стаў вядомым пасля ролі таксіста ў культавых прыгодніцкіх камедыях Люка Бэсона «Таксі». Там ён іграў самародка-кіроўцу.
Слава і грошы закружылі акцёру галаву. Яго не раз затрымлівалі за рулём нецвярозым. Аднойчы ён нават збіў паліцыянтку. Насэры арыштоўвалі таксама за дэфіляванне аголеным па набярэжнай у Канах, піша “Наша Ніва”.