Талібы выклалі ў інтэрнэт відэа расстрэлу пакістанскіх паліцэйскіх
На ім бачна, як узброеныя людзі ставяць у шэраг захопленых у палон супрацоўнікаў праваахоўных органаў, а потым расстрэльваюць іх.
З роліка выразаны момант непасрэднага расстрэлу. Аднак ён усё роўна з'явіўся ў інтэрнэце. Пакістанскае інфармацыйнае агенцтва Ary News паказала ў эфіры поўны запіс, зроблены ісламістамі.