Танны газ у Беларусі падарве ўкраінскія прадпрыемствы?
Дэпутат Рады Васіль Горбаль лічыць, што праз танны расійскі газ для Беларусі многія ўкраінскія прадпрыемствы сталі неканкурэнтаздольнымі.
Такое меркаванне ён выказаў падчас круглага стала на тэму “украіна-расійскія адносіны: бліжэйшая перспектыва”, паведамляе агенцтва УНІАН. Дэпутат мяркуе, што беларускія прадпрыемствы зараз змогуць запоўніць украінскі рынак сваёй прадукцыяй.
Самым важны для Украіны Горбаль на дадзены момант лічыць неадкладнае вырашэнне “газавага пытання”.