Тарыфы на рытуальныя паслугі павялічыліся на 80%

У дакуменце выкладзеныя ў новай рэдакцыі гранічныя максімальныя тарыфы на сацыяльна значныя паслугі, у тым ліку і на пахавальныя.

Напрыклад, зімой выкапаць уручную магілу ў сталіцы можа каштаваць амаль 700 тысяч рублёў (раней — 380 тысяч рублёў). Улетку гэтая паслуга будзе каштаваць 324 тысячы.

Выраб труны з абіўкай замест 120 тысяч рублёў можа каштаваць 216 тысяч рублёў. Але гэта без уліку кошту матэрыялаў, адзначае "Ежедневник".

Фота — bymedia.net