Тэатр Якуба Коласа прадставіць першы мабільны спектакль
Ён будзе прызначаны для юных гледачоў.
Прэм’ера пройдзе 10 снежня ў Віцебску. Казка-гульня "Як воўк мамай быў" пастаўлена заслужаным артыстам Беларусі Вячаславам Грушовым па шырока вядомаму савецкаму мультфільму.
Самую сур'ёзную ўвагу пры падрыхтоўцы пастаноўкі коласаўцы надалі стварэнню дэкарацый. Яны зробленыя з разлікам выкарыстання не толькі на вялікай сцэне тэатра, але і музычных залаў дзіцячых садоў. Менавіта гэтая асаблівасць робіць спектакль мабільным, паведамляе БелТА.