Тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал турніра ў Таронта
Яго прызавы фонд -- 2 мільёны 50 тысяч долараў ЗША.
У матчы трэцяга круга "пасеяная" на турніры чацьвёртай Азаранка абыграла іспанку Марыю Хасэ Марцінэс Санчас -- 6:1, 6:2.
У чвэрцьфінале саперніцай Азаранкі будзе Галіна Васкабоева з Казахстана. Яна ў трэцім крузе выбіла з турніра расіянку Марыю Шарапаву.