Тэрарыст Брэйвік ездзіў у Беларусь да Наташы ці Надзі
З жанчынай, якую звалі ці то Наташа, ці то Надзя, ён пазнаёміўся праз сайт знаёмстваў.
Пра гэта паведамляе mignews.com са спасылкай на тэлеканал NRK. Па звестках паліцыі, жанчына выкарыстоўвала некалькі розных імёнаў і Наташа не сапраўднае яе імя.
У 2005 Брэйвік адправіўся ў Беларусь, каб сустрэцца з ёй. Пасля паездкі ў Беларусь ён паказваў некалькім знаёмым фатаграфію жанчыны. Неўзабаве пасля візіту ў нашу краіну Брэйвік запрасіў жанчыну ў Нарвегію, што пацвярджае пракурор Х'ёрт Крабі.
Блізкі сябар нарвежца распавёў, што ён некалькі разоў сустракаў Брэйвіка з Наташай (ці Надзяй) у рэстаранах у Осла. З беларускай ён расстаўся з прычыны яе сквапнасці: сябрам Брэйвік заявіў, што яна празмерна хацела карыстацца яго грашыма.
Нарвежская паліцыя кажа, што ведае гэтую жанчыну і спадзяецца дапытаць яе. Па звестках тэлеканала NRK, Наташа-Надзя цяпер жыве ў ЗША.