Тэрарыст Брэйвік сустрэнецца з журналістамі
Ён атрымае дазвол на інтэрв’ю ўжо з заўтрашняга дня.
У ноч з панядзелка на аўторак Андэрсу Брэйвіку дазволяць таксама слухаць радыё, глядзець тэлевізар і чытаць газеты. Як распавёў дырэктар турмы, наведванні "нарвежскага стрэлка" будуць праходзіць у пакоі са шкляной перагародкай, у прысутнасці наглядчыкаў, альбо праслухоўвацца з суседняга памяшкання. Саміх наведвальнікаў чакае працэдура дбайнай праверкі, уключаючы дагляд пры дапамозе службовых сабак, паведамляюць інфармагенцтвы.
Па словах адвакатаў Брэйвіка, вялікая колькасць прыватных асоб і прадстаўнікоў СМІ ўжо выказалі жаданне наведаць тэрарыста ў турме.
Нагадаем, што нарвежскі тэрарыст Андэрс Брэйвік у ліпені мінулага года застрэліў 77 чалавек. Суд над ім павінен пачацца ў красавіку.