Тэрміны пасяўной кампаніі ў Беларусі пераносіць не будуць

Пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы. Паводле яго слоў, усё гатова — насенне, угнаенні і тэхніка.

Што датычыцца страт азімых, то, на думку Русага, яны не перавысяць звычайнага ўзроўню. Віцэ-прэм'ер адзначыў, што азімыя нармальна выйдуць з зімоўкі, інфармуе Першы тэлеканал.

Фота — bymedia.net