The Toobes выдаюць новы альбом "My Generation"

На пачатку лістапада ўбачыць свет новы альбом гурта The Toobes “My Generation”. Яго назва адсылае да знакамітага рок-гімну “My Generation” The Who. Але па словах удзельнікаў The Toobes, назвай пласцінкі яны не толькі аддаюць даніну павагі музыцы 60-х, якая ляжыць у аснове іх творчасці. Такім чынам мінскае трыа прызывае сваё пакаленне адарвацца ад фэйсбукаў, выйсці на вуліцу і пачаць “праяўляць сябе”. The Toobes працягваюць граць рок-н-рол, праўда, у адрозненні ад першага альбома “Hello”, рок-н-рол “My Generation” стане больш гучным і моцным. Музыкі адзначаюць, што новая пласцінка вытрыманая ў новым гуку і на ёй з’явяцца рэчы, якія гурт ці не рабіў, ці не мог зрабіць.

Канцэртная прэзентацыя дыска адбудзецца 26 лістапада ў клубе Re:Public. Кошт квіткоў 50 тысяч рублёў. Даведкі па тэлефонах (044) 794 80 22, (029) 661 22 70.