Трактар упаў у канал, трактарыст аказаўся заблакаваны
Здарэнне адбылося ў Бешанковіцкім раёне.
Як інфармуе БЕЛТА, памылку зрабіў трактарыст. Трактар, які належыць прыватнаму ўнітарнаму сельгаспрадпрыемству, падчас палявых працаў з'ехаў у меліярацыйны канал і перакуліўся. Трактарыст быў заблакаваны ў кабіне і яго адтуль вызвалялі выратавальнікі з дапамогай спецыяльнага інструмента. Мужчына шпіталізаваны.
Падобнае здарэнне адбылося ў жніўні ў Калінкавіцкім раёне. Тады трактарыст загінуў.
Днямі трагічнае здарэнне адбылося ў Карэліцкім раёне. Былы трактарыст патануў у возеры разам са скрадзеным трактарам.
Фота — ctv.by