Транспартны кантроль на мяжы Беларусі і Расіі спыняе працу

"Транспартная інспекцыя Беларусі спыняе ажыццяўленне транспартнага (аўтамабільнага) кантроля на беларуска-расійскай мяжы, пры гэтым узгодненыя дзеянні па транспартным кантролі будуць ажыццяўляцца на вонкавай мяжы Саюзнай дзяржавы", - гаворыцца ў прэс-рэлізе міністэрства транспарта Беларусі, паведамляе РИА Новости.

Паблізу беларуска-расійскай мяжы застануцца працаваць толькі вагавымяральныя комплексы.

Органы транспартнага кантролю Беларусі ў кантрольных пунктах на вонкавай мяжы, апроч дзеянняў па транспартным кантролі, будуць ажыццяўляць праверку адпаведнасці вагавых параметраў і габарытаў транспартнага сродку нормам, аналагічным усталяваным заканадаўствам Расіі. Акрамя таго, будуць праводзіць праверку наяўнасці ў перавозчыка дазволу на праезд па тэрыторыі Расіі.

Чакаецца, што з 1 ліпеня транспартны кантроль будзе адменены і на мяжы Расіі і Казахстана.