Трапіць у Літву па-ранейшаму складана

Згодна з сайтам Дзяржаўнага памежнага камітэту, у чэргах на беларуска-літосўкай мяжы зараз стаіць каля 1200 фур. А на нядаўна адкрытым пераходзе “Каменны Лог” утварылася і чарга з легкавікоў. Там іх па 60 з кожнага боку мяжы. Раней памежнікі абяцалі нармалізаваць сітуацыю за некалькі дзён.