У Беларусі з'явіўся дэпазіт з назвай “Шкварка”

Зрабіць уклад па “Шкварцы” можна тэрмінам на тры месяцы пад больш чым 28 працэнтаў гадавых. Мінімальная сума – 1 мільён беларускіх рублёў. Натуральна, унёскі па "Шкварцы" прымаюцца толькі ў беларускай нацыянальнай валюце.

Ці з’явіцца ў кліентаў банка магчымасць укладваць свае зберажэнні ў дэпазіт “Чарка”, пакуль не паведамляецца.