Трэнер “Штурма” перакананы ў перамозе над БАТЭ

Галоўны трэнер аўстрыйскага “Штурма” перакананы, што яго каманда зможа сёння перамагчы барысаўскі БАТЭ, паведамляе БелаПАН. Франка Фода заўважыў, што “Штурм” у сябе дома павінен згуляць так сама надзейна, як і ў Мінску, дадаўшы агрэсіўнасці да сваіх атак. Нямецкі спецыяліст зазначыў, што сённяшняя гульня стане важнай для яго асабіста. Ён тройчы выступаў у групавых этапах у якасці футбаліста і хацеў бы вярнуцца у турнір.

Нагадаем, што гульня паміж “Штурмам” і БАТЭ пройдзе сёння ў аўстрыйскім Грацы. Трэнер барысаўчан Віктар Ганчарэнка ўжо назваў гэты матч самым важным у сезоне. Пачатак у 21.35 па беларускім часе. Трансляцыю з Аўстрыі будзе весці Першы нацыянальны тэлеканал.