Трэнерам БАТЭ зацікавіўся клуб "Растоў"
Віктара Ганчарэнку называюць адным з кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнера.
Паведамляецца, што гендырэктар футбольнага клуба з Растова-на-Доне Юры Белавус пабываў у Мінску і сустрэўся з трэнерам БАТЭ. Сам Белавус, як перадае РІА "Новости", абвяргае гэтую інфармацыю. Ён кажа, што ездзіў у Мінск на матч БАТЭ — "Барселона".