Трэці транш крэдыту ЕўрАзЭС затрымліваецца

Як паведамляе "Газета.ру", крэдыторы патрабуюць пацвярджэння, што Мінск будзе праводзіць цвёрдую грашова-крэдытную палітыку. Крэдыторы баяцца, што паўторыцца фінансавы крызіс 2011 года. Нагодай называецца папулісцкая палітыка беларускіх уладаў напярэдадні сёлетніх парламенцкіх выбараў.

Нагадаем, што рашэнне пра вылучэнне Беларусі 3 млрд долараў крэдыту з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС было прынята 4 чэрвеня 2011 года. Два траншы Беларусь атрымала ў мінулым годзе.