Трое пацярпелых падчас выбуху на Лагойшчыне дагэтуль у шпіталі
Адзін з іх знаходзіцца ў рэанімацыі, двое праходзяць лячэнне ў аддзяленнях траўматалогіі і нейрахірургіі, інфармуе тэлеканал "Беларусь-1".
Нагадаем, у сераду 8 лютага ў ваенным гарадку вёскі Малінаўка на Лагойшчыне адбыўся выбух у 3-павярховіку. Цэнтральны пад'езд дома абваліўся, 7 кватэраў былі цалкам разбураны, пацярпела 15 чалавек, адзін загінуў.
Як заявіў старшыня Мінскага аблвыканкаму Барыс Батура, дом, у якім выбухнуў газ, плануецца да восені аднавіць. Аднак яго жыхары пратэстуюць і хочуць, каб ім выдалі нармальнае сацыяльнае жыллё.