Троіца прывезла ў Брэст "Зімачку" (фота)
16-га кастрычніка этна-трыа прэзентавала свой апошні альбом.
Мерапрыемства адбылося ў канцэртнай зале грамадска-культурнага цэнтру пры поўным аншлагу. Музыкі выканалі ўсе песьні з альбому "Зімачка", але і не абыйшлося і без папярэдніх прац калектыву. У плэй-ліст канцэрту трапілі творы з усіх плытак. Між песьнямі Іван Кірчук шмат распавядаў пра іх стварэнне, пра пошукі матэрыялу ў сваіх экспедыцыях па беларускім вёскам.
Увесь канцэрт прысутныя віталі авацыямі кожны выкананы твор. І развітвацца з легендарным гуртом зусім не збіраліся: пляскаючы ў далоні, прымусілі Троіцу двойчы выходзіць на біс.