Цела Кадафі схаваюць “у сакрэтным месцы”

Такім чынам, каментар Шамама стаў першым афіцыйным пацверджаннем смерці палкоўніка. Раней пра яго гібель заяўлялі толькі прадстаўнікі Нацыянальнага пераходнага савета, а таксама камандзіры розных узроўняў, якія штурмавалі Сірт. Паводле міністра інфармацыі, цела Кадафі схаваюць “у сакрэтным месцы”.

Уплывовыя інфармагенцтвы ўжо распаўсюдзілі фотаздымак агенцтва Франс-Прэс, на якім бачны скрываўлены чалавек, сапраўды падобны да лідара джамахірыі. У той самы час стоадсоткавага незалежнага пацвярджэння смерці Муамара Кадафі яшчэ няма.