Цэнтр Мінску можа стаць пешаходным
Пра гэта паведаміў старшыня Мінгарвыканкаму Мікалай Ладуцька.
Сталічныя ўлады хочуць абмежаваць рух у цэнтры горада. У прыватнасці, плануецца зрабіць вуліцы Камсамольскую і Карла Маркса пешаходнымі.
Каб вызваліць гэтыя вуліцы ад стаянак машын, пачалося праектаванне двух паркінгаў у цэнтральнай частцы горада. Паркінгі на 500 машын кожны з'явяцца на вуліцах Кірава і Ульянаўскай, інфармуе БЕЛТА.