Цэнтр Варшавы быў перакрыты з-за пагрозы выбуху
Моцная рэакцыя на меркаваную бомбу была выкліканая нядаўнімі падзеямі ў Беларусі.
Варшаўская паліцыя да 13:30 мясцовага часу абмяжоўвала рух каля цэнтральнага гатэлю Marriott у Варшаве. Піратэхнікі правяралі торбу, якую нехта пакінуў у рэстаране недалёка ад гатэля.
Быў перакрыты цэнтр Варшавы – Іерусалімская алея, вуліца Эміліі Платэр. Таксама быў спынены рух трамваяў.
Выявілася, што ў торбе нехта пакінуў дэкаратыўныя расліны.
Падчас аперацыі па размінаванні тобрачкі былі эвакуяваныя супрацоўнікі з першага паверху гатэля, людзі з навакольных офісаў і крамаў. Да месця падзеяў з’ехаліся дзясяткі “хуткіх дапамог”, пажарных машын.
Моцная рэакцыя на меркаваную бомбу была выкліканая і падзеямі ў суседняй Беларусі, – піша мясцовая прэса.