Турыстычны сезон у Друскеніках адкрые свята курорта
27-29 траўня ў літоўскім “горадзе санаторыяў” пройдзе традыцыйнае свята для турыстаў.
У багатай трохдзённай праграме “Свята курорта Друскенінкай” — выставы скульптур і фатаграфій, канцэрты, спартовыя спаборніцтвы ды кірмаш рамёстваў.
Друскенікі сталі курортнай зонай яшчэ ў 1794 годзе, калі Вялікі князь Літоўскі і кароль Польшчы Станіслаў Аўгуст Панятоўскі выдаў адпаведны дэкрэт. Сёння тут больш за два дзясяткі санаторыяў, СПА-цэнтраў і гатэляў. Сярод іх і санаторый “Беларусь”, што знаходзіцца ў ведамстве Ўпраўлення справамі Прэзідэнта РБ, паведамляе інфармацыйны цэнтр па турызме і прадпрымальніцтве.