Twitter запускае рэкламу ў мабільнай версіі сервіса

Карыстальнікі змогуць іх пабачыць у выніках пошуку і ў сваіх стужках навінаў. Прычым яны маюць магчымасць адмовіцца ад дэманстрацыі пэўных рэкламных паведамленняў, якія ім не спадабаюцца.

РІА "Новости" нагадваюць, што аўдыторыя сервіса мікраблогаў Twitter ва ўсім свеце складае больш за 200 мільёнаў чалавек. Карыстальнікаў з Беларусі налічваецца 95 тысяч.