Тыгры ў клетцы разарвалі маладога чалавека

Труп мужчыны раніцай знайшлі ў вальеры з трыма драпежнікамі. Паводле дакументаў, загінулы з'яўляецца 21-гадовым замежнікам, які меў дазвол на жыхарства ў Даніі. Як адзначае ІТАР-ТАСС, паліцыя не выключае, што адбылося самазабойства, бо патрапіць у вальер складана — трэба пералезці праз высокі металічны плот.