Тытунёвыя кампаніі ЗША судзяцца з урадам
Позвы падалі адразу пяць буйнейшых вытворцаў цыгарэт.
Тытунёвая кампаніі патрабуюць адмяніць закон, па якому яны будуць абавязаны размяшчаць на цыгарэтных пачках шакуючыя малюнкі наступстваў курэння, паведамляе ВВС. У адпаведнасці з законам, прынятым у 2009 годзе, амерыканскія вытворцы тытуню абавязаныя з верасня 2012 года размяшчаць на цыгарэтных пачках папярэджанні аб шкодзе курэння. Імі павінны стаць фатаграфіі пашкоджаных курэннем лёгкіх, цел мёртвых людзей, а таксама гнілых зубоў. Мяркуецца, што падобныя выявы павінны займаць верхнюю палову цыгарэтных пачкаў і не менш за 20% плошчы друкаванай рэкламы тытунёвых вырабаў.