У 2011 годзе інфляцыя можа апынуцца рэкордна высокай
Эксперты чакаюць, што інфляцыя перавысіць афіцыйны прагноз больш як у два разы.
Адным з галоўных каталізатараў росту інфляцыі, на думку экспертаў даследчага цэнтру ИПМ, стане множнасць курсаў беларускага рубля. Сітуацыя з інфляцыяй ужо па выніках першых трох месяцаў выглядае неспрыяльна. За першы квартал яна склала 6,1%.
Незалежныя эксперты чакаюць, што рост цэн на гэтым не спыніцца і інфляцыя будзе працягваць расці і надалей. У прагнозе Даследчага цэнтра ИПМ, які быў апублікаваны на гэтым тыдні, адзначаецца, што ў 2011 годзе інфляцыя дасягне рэкордных 17,4%.
Гэты прагноз больш як у два разы перавышае афіцыйны. Міністэрства эканомікі раней заклала на 2011 год інфляцыю не больш за 8,5%, пішуць "Беларускія навіны".