У 2012 году ў Мінску адкрыецца Hyatt Regency
Латвійская будаўнічая кампанія RBSSKALS мае намер укласці каля 100 млн. долараў у будаўніцтва гасцініцы Hyatt Regency у Мінску.
Праектам гатэля Hyatt Regency займаецца інвестыцыйны холдынг БНК Інжынірынг.
Плошча комплексу складзе больш за 44 тысяч квадратных метраў. У гасцініцы будзе 243 нумары, у тым ліку два прэзідэнцкія люксы. Таксама запланаваныя памяшканні для правядзення гутарак і канферэнцый на 600 удзельнікаў і ўласны паркінг.
Новы гатэль увойдзе ў сетку Hyatt, якая мае 220 гасцініц у 40 краінах. Гатэль плануецца здаць у эксплуатацыю ўжо ў 2012 годзе, паведамляе ІА REGNUM.