У абанентаў МТС спісалі грошы
У кампаніі спасылаюцца на тэхнічны збой у працы абсталявання.
Як паведамляе interfax.by, 21-22 студзеня апаратар сувязі МТС праводзіў тэхнічныя працы. Таму ў шэрага абанентаў з'явілася праблема — некарэктна адлюстроўваўся баланс, былі заблакаваныя званкі.
Датэлефанавацца да службы падтрымкі і цяпер атрымліваецца не ва ўсіх карыстальнікаў мабільнай сувязі, з чыіх рахункаў раптам зніклі грошы. Па словах работнікаў кампаніі, цяпер ідзе павышаная нагрузка на нумар 0890.
Калі праблема будзе вырашана, не паведамляецца.