У Абхазіі разбіўся аўтобус з турыстамі з Беларусі

Усяго ў салоне аўтобуса знаходзіліся 54 пасажыры. Акрамя беларусаў там былі грамадзяне Абхазіі і Расіі. Усе яны ехалі на экскурсію на возера Рыца, паведамляе “Газета.ру”.

На дарожнай развязцы перад аўтобусам раптам з’явіўся легкавік і кіроўцу прыйшлося ўрэзацца ў рэкламны шчыт, каб пазбегнуць сутыкнення з аўтамабілем. На шчасце, усе пацярпелыя атрымалі лёгкія раненні.