У абласных цэнтраў могуць з'явіцца гарады-спадарожнікі

Дагэтуль гарады-спадарожнікі мусіў займець толькі Мінск. Мяркуецца, што спадарожнікамі абласных цэнтраў стануць не новыя гарады, а ўжо існуючыя, эканамічны патэнцыял і інфраструктура якіх будзе развівацца. У іх плануецца ствараць прадпрыемствы новага пакалення.

БелаПАН
нагадвае, што ў ліпені 2010 года ўрад вызначыў дзевяць гарадоў — спадарожнікаў Мінска: Дзяржынск, Жодзіна, Фаніпаль, Смалявічы, Стоўбцы, Узда, Рудзенск, Заслаўе і Лагойск.

На здымку: Ці стане Орша горадам-спадарожнікам? Гарадская дошка гонару, сакавік 2012 года. Фота — bymedia.net