У Афінах адбылося абрабаванне стагоддзя

Беспрэцэдэнтна дзёрзкае рабаванне, у выніку якога былі выкрадзеныя амаль 1,5 мільёна еўра гатоўкай, адбылося ў нядзелю ўвечары ў аэрапорце грэцкай сталіцы, паведамляюць інфармагенцтвы.

Было абрабаванае аддзяленне грэцкага Alpha Bank, размешчанае ў зале прылётаў міжнароднага аэрапорта. Узброены зламыснік бесперашкодна схаваўся, нягледзячы на прысутнасць у аэрапорце паліцэйскіх.

Па папярэдніх дадзеных, нехта патэлефанаваў у банк і папярэдзіў аб тэхнічных работах у аддзяленні банка. Служачыя паверылі на слова і ў нядзелю ўвечары, у непрацоўны час, пусцілі ў аддзяленне чалавека ў рабочай вопратцы з чамаданчыкам інструментаў у руках.

Як яны пазней расказалі паліцыі, зламыснік дастаў з кішэні рулетку для вымярэння даўжыні і стаў абмерваць памяшканне. Падышоўшы да сейфа, рабаўнік выхапіў пісталет і запатрабаваў ад служачых паведаміць яму код.

Атрымаўшы камбінацыю, ён адкрыў сейф і выграб з яго ўсю наяўнасць. Затым рабаўнік звязаў служачых банка і бесперашкодна пакінуў тэрмінал аэрапорта, дзе ў той момант знаходзіліся сотні пасажыраў і па крайняй меры пяцёра паліцыянтаў. Паведамляецца, што налётчык з'ехаў на таксі.