У Асіповічах кліент выцвярэзніка скраў у дзяжурнага тэлефон

Як паведамляе міліцыя, у медвыцвярэзнік была дастаўлена парачка на добрым падпітку. Стан мужчыны аказаўся здавальняючым, а вось жанчыну вырашылі пакінуць некаторы час, каб праспалася.

Мужчына пайшоў па грошы, каб кампенсаваць выдаткі на ўтрыманне жанчыны, а калі вярнуўся і аплаціў, то акрамя спадарожніцы на зваротным шляху прыхапіў і мабільны тэлефон дзяжурнага.

Апошні заўважыў знікненне тэлефона адразу пасля сыходу парачкі, дагнаў іх і затрымаў мужчыну. Пра здарэнне адразу ж паведаміў у міліцыю, паведамляе “Радыё Магілёў”.