У Асіповічах злавілі беглых зэкаў
Яны ўцяклі яшчэ 28 чэрвеня з ізалятара часовага ўтрымання Асіповіцкага РАУС.
У ІЧУ мужчыны былі змешчаныя за ўчыненне крадзяжоў у асабліва буйных памерах, паведамляе БелаПАН. Абодва раней былі судзімыя за крадзяжы.
Як высветлілася, тэрыторыю Асіповіцкага раёна ўцекачы не пакідалі. Аднаго з іх затрымалі 2 ліпеня каля пасёлка Сасновы, другога - 11 ліпеня ў лесе паблізу вёскі Дворак.