"Барселона" паспрабуе адыграцца ў матчы з "Міланам" (відэа)

Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь-2", пачатак у 22.35.

У Італіі 20 лютага "Мілан" сенсацыйна перамог з лікам 2:0.

У перадматчавых інтэрв'ю футбалісты "Барселоны" выказваюць упэўненасць, што змогуць адыграць прапушчаныя на чужым полі два мячы. Верыць у агульную перамогу "Барсы" і больш за палову яе заўзятараў.

У іншым матчы 1/8 фінала 12 сакавіка сустрэнуцца  "Шальке-04" і "Галатасарай", у першым паядынку яны згулялі ўнічыю 1:1.